Audi паказала самы хуткі суперкар у сваёй гісторыі
- 5.06.2026, 10:25
Фота: Audi
Новы Nuvolari зможа разганяцца хутчэй за 350 км/г.
Напярэдадні Гран-пры Манака прадставілі новы Audi Nuvolari. Суперкар магутнасцю 1000 к. с. здольны развіваць больш за 350 км/г і разганяецца да сотні за 2,6 с.
Купэ Audi Nuvolari — пераемнік мадэлі R8, які паступіць у продаж на пачатку 2027 года. Яго падрабязнасці раскрылі на сайце нямецкага аўтавытворцы.
Суперкар будзе істотна даражэйшы за Audi R8: кошт Audi Nuvolari складзе 600 000 еўра. Усяго выпусцяць 499 такіх аўто. Мадэль назвалі ў гонар знакамітага італьянскага гоншчыка 30-х Тацыё Нувалары, які выступаў і на балідах з чатырма кольцамі.

Новы Audi Nuvolari — серыяная версія леташняга канцэпта Concept C. Суперкар адрозніваецца абцякальным гранястым дызайнам і атрымаў тонкія фары і шырокія паветразаборнікі. Таксама ёсць актыўная аэрадынаміка — высоўнае антыкрыло і сістэма DRS з «Формулы-1».
Як і Audi R8, суперкар створаны разам з Lamborghini: у аснове аўтамабіля ляжыць платформа Lamborghini Temerario. У яго алюмініевы каркас, а ўсе кузаўныя панэлі выкананыя з карбону. Маса складае 1690 кг.
Салон Audi Nuvolari вылучаецца мінімалістычным стылем, а колеры скуры і алькантары — такія ж, як на балідзе Auto Union Type C Тацыё Нувалары.

У Lamborghini Temerario пазычылі і гібрыдную ўстаноўку з 4,0-літровым V8 twin-turbo і трыма электрарухавікамі, аднак яе магутнасць павялічылі да 1001 к. с. Да таго ж, новы Audi Nuvolari атрымаў батарэю на 7,3 кВт∙г, якая дазваляе рухацца на электратязе.
Разгон да 100 км/г займае 2,6 с, а да 200 км/г — 6,8 с. Максімальная хуткасць перавышае 350 км/г, то бок, гэта самы хуткі Audi.
Сістэма поўнага прывада ўмее пераразмяркоўваць цягу паміж восямі, таксама можна адключыць трэкшн-кантроль. Суперкар Audi запавольваюць карбон-керамічныя тармазы дыяметрам 420 мм спераду і 410 мм ззаду.