Сабаленка згуляе ў пары з легендай тэніса
5- 27.07.2026, 22:16
ФОТА: GETTY IMAGES
Напарнікам беларускі стане Новак Джокавіч.
Арганізатары Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе апублікавалі спісы пар, якія наўпрост трапілі ў асноўную сетку турніру змешанага разраду.
Паводле заяўнага спісу, напарнікам першай ракеткі свету Арыны Сабаленкі у міксце стане 24-разовы чэмпіён турніраў Вялікага шлема, серб Новак Джокавіч.
Матчы асноўных сетак US Open – 2026 пройдуць з 30 жніўня па 13 верасня. Турнір змешаных пар адбудзецца 25–26 жніўня. Восем месцаў у сетцы будуць размеркаваныя па wild card, яшчэ дзве пуцёўкі разыграюць у кваліфікацыі 24 жніўня.