27 лiпеня 2026, панядзелак, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі таемны тунэль

4
На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі таемны тунэль

Фотафакт.

Літоўскія памежнікі знайшлі каля мяжы з Беларуссю падземны тунэль, які капалі з беларускай тэрыторыі ў бок Літвы. Знаходку зрабілі ў Варэнскім раёне каля вёскі Пешчяй, паведамляе Delfi.lt.

Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у сераду раніцай памежнікі з дапамогай спецыяльных тэхнічных сродкаў, што фіксуюць падземныя ваганні, выявілі падазроную падземную структуру. Пасля гэтага да аперацыі падключылі польскіх калег, якія прывезлі спецыяльнае абсталяванне для пошуку тунэляў.

Падчас праверкі было вызначана месца, дзе вёўся падземны праход. Памежнікі зрабілі адтуліну і пацвердзілі, што з беларускай тэрыторыі ў бок Літвы сапраўды пракладваўся тунэль.

Пазней з дапамогай экскаватара праход раскрылі. На глыбіні каля паўтара метра быў знойдзены тунэль дыяметрам прыкладна адзін метр. Ён ішоў з тэрыторыі Беларусі, прыкладна ў пяці метрах ад лініі дзяржаўнай мяжы, у напрамку Літвы.

Аднак тунэль яшчэ не быў завершаны: выхад на літоўскую тэрыторыю не быў пракапаны, таму нелегальныя мігранты або іншыя асобы не паспелі ім скарыстацца.

Па факце выяўлення тунэлю распачата расследаванне. Пасля правядзення неабходных следчых і працэсуальных дзеянняў яго засыпалі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках