7 чэрвеня 2026, Нядзеля, 9:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партызаны знішчылі ў Варонежы рэдкую аднаўленчую тэхніку РЖД

Партызаны знішчылі ў Варонежы рэдкую аднаўленчую тэхніку РЖД

Сталі вядомыя падрабязнасці паспяховай аперацыі.

Партызаны «АТЕШ» правялі чарговую паспяховую дыверсію ў тыле Расіі. На гэты раз агенты знішчылі рэдкі экзэмпляр аднаўленчай тэхнікі РЖД у Варонежы.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «АТЕШ».

Паводле звестак руху, дыверсія была здзейсненая на чыгуначнай станцыі. У выніку аперацыі партызаны знішчылі цяжкі аднаўленчы чыгуначны кран серыі EDK-300/5. Прычым гэтая тэхніка ўжо знятая з вытворчасці.

«EDK-300/5 прызначаны для складаных аварыйна-аднаўленчых работ на чыгунцы і здольны падымаць грузы масай да 300 тон... Замена знішчанага крана запатрабуе значнага часу і рэсурсаў», — гаворыцца ў публікацыі.

У «АТЕШ» адзначылі, што такіх кранаў у распараджэнні РЖД засталіся адзінкі, таму кожная страта ўскладняе ворагу аднаўленне пашкоджанай інфраструктуры і ліквідацыю наступстваў аварый на ключавых вузлах.

«Пакуль путінская армія шукае замену, чыгуначны вузел і лагістыка ў рэгіёне працуюць з абмежаваным рэзервам аднаўлення. Нават у глыбокім тыле крытычная тэхніка не застрахаваная ад знішчэння», — падсумавалі ў руху.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках