«Для Пуціна гэтая тэма максімальна балючая»
- 7.06.2026, 13:19
- 2,660
Зяленскі трапіў у кропку.
Для Пуціна самае галоўнае — гэта яго здароўе і даўгалецце, паведаміў палітычны аглядальнік Іван Якаўіна.
Пытанню ўласнага даўгалецця кіраўнік Крамля надае шмат часу і выдзяляе на гэта вялікія грошы, таму нават каментаваць ліст Зяленскага ён пачаў не з галоўнага, а з узгадвання пра яго паважны ўзрост, што абурыла і засмуціла расійскага дыктатара.
Пра гэта Іван Якаўіна распавёў на сваім YouTube-канале.
Журналіст адзначыў важны нюанс у рэакцыі кіраўніка Крамля на ліст прэзідэнта Украіны: «Гэтае пісьмо, відавочна, моцна закранула Пуціна. Каментаваць яго змест Пуцін пачаў не з пытанняў вайны і міру, а з таго, што Зяленскі згадаў яго паважны ўзрост. Для Пуціна тэма фізічнага старэння максімальна балючая. Узрост — гэта тое адзінае, з чым ён ніяк не можа справіцца і вельмі з-за гэтага перажывае. Я думаю, што нават захоп Украіны ў Пуціна на другім месцы па важнасці пасля падаўжэння ўласнага даўгалецця».
«Пуцін вельмі хацеў бы быць і здавацца маладым. У кожнай яго рэзідэнцыі ёсць касметалагічны кабінет. Там яму рэгулярна робяць уколы ботаксу, блефаропластыку, уводзяць гіалуронавую кіслату і гэтак далей. Ён вельмі сочыць за сваёй знешнасцю. Для падтрымання даўгалецця ён нават, як паведамлялася, купаецца ў крыві маралоў і праводзіць розныя ўсялякія страшныя рытуалы з ахвярапрынашэннямі і шаманамі з Сібіры», — патлумачыў Якаўіна.