7 чэрвеня 2026, Нядзеля, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны паралізавалі Чангар: мост увесь у дзірках

13
Украінскія дроны паралізавалі Чангар: мост увесь у дзірках

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці атакі.

У ноч на 7 чэрвеня Сілы абароны Украіны з дапамогай БПЛА атаквалі мост у раёне Чангара на ўездзе ў акупаваны Крым.

Пункт пропуску «Джанкой» закрыты на нявызначаны час з-за пашкоджанняў. Пра блакаванне руху праз КПП акупацыйныя расійскія «ўлады» паведамілі раніцай, перадае Dialog.UA.

«У выніку начнай атакі БПЛА пашкоджана маставое палатно ў раёне н.п. Чангар. З меркаванняў бяспекі рух праз АПП «Джанкой» часова перакрыты», — паведамілі акупанты.

Транспарт яны перанакіроўваюць на іншыя пункты пропуску «Армянск» і «Перакоп». Тэрміны аднаўлення моста пакуль невядомыя.

А тым часам Z-патрыёты б'юць трывогу. Блакаду сухапутнага калідора ў Крым прапагандысты лічаць падрыхтоўкай да сухапутнай аперацыі ЗСУ ў Крыме. Па гэтай нагодзе паказальны пост апублікаваў афіцэр Узброеных Сіл РФ, Z-блогер Іван Атракоўскі.

«ЗСУ ўдарылі па мосце ў раёне Чангара на мяжы з Крымам, рух праз пункт пропуску «Джанкой» часова перакрыты… Ідзе баявая праца па транспартнай ізаляцыі Крыму. Высадка дэсанту ўжо не здаецца нечым нерэальным у пэўнай перспектыве пры такім кіраванні краінай», — напісаў прапагандыст.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках