7 чэрвеня 2026, Нядзеля, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пашыньян адказаў Лукашэнку

2
Пашыньян адказаў Лукашэнку
НІКОЛ ПАШЫНЬЯН
ФОТА: GETTY IMAGES

Прэм’ер Арменіі распавёў, як ставіцца да агучанага дыктатарам сцэнару.

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян пракаментаваў заявы пра «ўкраінскі сцэнар» з-за магчымай змены знешнепалітычнага курсу, а таксама пра нібыта неабходнасць правесці рэферэндум аб выбары паміж сяброўствам у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) і Еўрапейскім Саюзе.

Каментары Пашыньяна прагучалі ў нядзелю, 7 чэрвеня, на брыфінгу пасля таго, як ён прагаласаваў на парламенцкіх выбарах, якія сёння праходзяць у Арменіі.

На пытанне пра пагрозы беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі адносна магчымога «ўкраінскага сцэнару» для Арменіі Пашыньян лаканічна адказаў: «Ведаеце, гэта несур’ёзна».

Ён таксама адзначыў, што Арменію не могуць пазбавіць статусу сябра ЕАЭС, паколькі «там рашэнні прымаюцца кансенсусам».

«Што да правядзення рэферэндуму — ЕАЭС ці ЕС, то павінен быць прадмет рэферэндуму, а для гэтага Арменія як мінімум павінна афіцыйна звярнуцца з заявай, каб стаць сябрам ЕС або атрымаць статус кандыдата ў сябры ЕС», — цытуе (NEWS.amhttps://news.am/hy/video/1041535) Пашыняна.

Цяпер, указаў армянскі прэм’ер, няма ні таго, ні другога.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках