Прэзідэнт Фінляндыі назваў сем прыкмет таго, што Украіна бярэ верх
1- 7.06.2026, 20:57
- 1,494
Фота: Getty Images
ЗСУ сістэмна знясільваюць акупантаў.
Украіна цяпер знаходзіцца ў значна лепшым становішчы ў вайне супраць Расіі, чым у папярэднія гады. Такое меркаванне ў інтэрв'ю швейцарскай газеце NZZ выказаў прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб.
Ён адзначае, што сітуацыя для Украіны эвалюцыянавала ад барацьбы за выжыванне да сістэмнага знясілення праціўніка. Паводле яго слоў, пачаўся «матэматычны» этап вайны, дзе ключавую ролю адыгрываюць рэсурсы і суадносіны стратаў. І ў гэтай «матэматыцы» Украіна бярэ верх.
У пацверджанне сваёй пазіцыі Стуб прывёў шэраг аргументаў, якія, паводле яго слоў, дэманструюць перавагу Украіны:
1) Украінскія сілы штомесяц за апошнія паўгода выводзяць з ладу каля 35 тысяч расійскіх вайскоўцаў.
2) Расія здольная мабілізаваць прыкладна 27 тысяч вайскоўцаў у месяц, што стварае дэфіцыт асабовага складу.
3) Суадносіны стратаў змяніліся ад 1:3 на карысць Украіны да 1:8 на карысць Украіны.
4) 95% страт абумоўлены ўдарамі дронаў і ракет, а не стралковымі баямі.
5) На фронце сфармавалася 20–40-кіламетровая «зона паражэння» з надзвычай высокай смяротнасцю.
6) У сакавіку Украіна ўпершыню пачала наносіць больш удараў па тэрыторыі Расіі, чым расійская СПА магла перахапіць.
7) У красавіку Украіна ўпершыню адваяла больш тэрыторый, чым страціла.
Стуб падкрэсліў, што ацэньвае сітуацыю на падставе разведвальных звестак і «на падставе фактаў» лічыць цяперашняе становішча вайны нязвыгадным для Масквы.
«Украіна на полі бою знаходзіцца ў лепшай пазіцыі, чым калі-небудзь з пачатку вайны», — перакананы фінскі прэзідэнт.