Першыя даныя ЦВК: партыя Пашыняна лідыруе на выбарах у Арменіі
- 7.06.2026, 23:16
- 2,756
Прарасійскія сілы моцна адстаюць.
Партыя «Грамадзянскі дагавор» дзеючага прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна лідыруе на парламенцкіх выбарах, паведамляе ЦВК краіны.
Першыя даныя. Паводле звестак з першых 110 участкаў, партыя «Грамадзянскі дагавор» набірае 57,14% галасоў.
Следам ідзе блок «Моцная Арменія» на чале з расійскім мільярдэрам Самвелам Карапетянам — 21,43% галасоў.
На трэцім месцы блок «Арменія», які ўзначальвае былы прэзідэнт Роберт Качар’ян. Паводле папярэдніх даных яны набіраюць 8,21%.
Партыя «Працвітаючая Арменія» бізнесмена Гагіка Царукяна на дадзены момант мае 5,1% галасоў.
Яўка склала 58,97%, усяго прагаласавалі 1 476 597 грамадзян Арменіі — такія даныя абвясціў ЦВК а 21:00 па мясцовым часе.
У выбарах узялі ўдзел 18 палітычных сілаў: 16 партый і два альянсы. Партыя цяперашняга прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна ўступіла ў барацьбу з прарасійскімі аб'яднаннямі. Перадвыбарчая кампанія праходзіла на фоне збліжэння ЕС і Арменіі, а таксама росту напружанасці паміж Масквой і Ерэванам.