9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія страчвае важны плацдарм на Кінбурнскай касе

7
Расія страчвае важны плацдарм на Кінбурнскай касе

Акупанты вымушаныя ўцякаць.

Расійскае ваеннае камандаванне пачало выводзіць войскі з тэрыторыі Кінбурнскай касы у Мікалаеўскай вобласці. На такі крок ворага вымусіла ўкраінская кампанія ўдараў сярэдняй далёкасці па расійскіх лініях забеспячэння на акупаванай тэрыторыі.

Парушэнне лагістыкі зрабіла размяшчэнне ворага на касе немагчымым. Пра гэта гаворыцца ў аналітыцы Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Вораг вымушаны ўцякаць

Партызаны руху супраціву «Атэш» паведамілі, што адзін з агентаў арганізацыі ў штабе расійскай групы войскаў «Днепр» пацвердзіў, што падраздзяленні 337-га паветрана-дэсантнага палка пакідаюць свае пазіцыі ў паўночнай і заходняй частках Кінбурнскай касы.

Агент паведаміў, што пастаўкі боепрыпасаў, паліва і правіянту спыніліся, расійскія войскі на касе не здолелі адбіць удары ўкраінскіх беспілотнікаў, і страты ў пуцінскай арміі растуць. Расійскае ваеннае камандаванне пачало перадыслакацыю невядомай колькасці войскаў з 337-га палка ПДВ на Запарожскі напрамак.

Пры гэтым рэшткі варожых сіл на Кінбурнскай касе практычна знясіленыя з-за адсутнасці папаўнення і больш не могуць утрымліваць тэрыторыі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках