27 лiпеня 2026, панядзелак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі РФ знайшлі абломкі найноўшых амерыканскіх ракет

21
На тэрыторыі РФ знайшлі абломкі найноўшых амерыканскіх ракет
ілюстрацыйнае фота Zone 5 Technologies

Гэта сведчыць пра важны факт.

Украіна ўжо магла атрымаць новыя амерыканскія крылатыя ракеты ERAM з далёкасцю палёту больш за 930 кіламетраў.

Такую аналітыку прыводзіць Defence Express са спасылкай на дадзеныя расійскіх крыніц.

Паводле інфармацыі выдання, на тэрыторыі РФ нібыта былі выяўленыя абломкі васьміэлементнай CRPA-антэны вытворчасці амерыканскай кампаніі Zone 5 Technologies.

Гэта кампанія ўдзельнічае ў распрацоўцы крылатай ракеты AGM-188A Rusty Dagger у рамках праграмы ERAM (Extended Range Attack Munition), якая стваралася для падтрымкі Украіны.

Афіцыйнага пацвярджэння факта перадачы гэтай зброі Узброеным Сілам Украіны пакуль няма. Ракета AGM-188A Rusty Dagger здольная паражаць мэты на адлегласці больш за 930 кіламетраў. Яе маса складае каля 200 кілаграмаў, з якіх прыблізна 45 кілаграмаў — баявая частка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках