27 лiпеня 2026, панядзелак, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў: Захад хацеў ператварэння Расіі ў Маскоўскае княства

13
Пяскоў: Захад хацеў ператварэння Расіі ў Маскоўскае княства

Прэс-сакратар Пуціна сцвярджае, што нібыта такія мэты былі пасля распаду СССР.

Пасля распаду СССР дзяржавы Захаду нібыта хацелі, каб ад Расіі засталося Маскоўскае княства. Пра гэта распавёў прэс-сакратар расійскага дыктатара Дзмітрый Пяскоў на форуме «Тэрыторыя сэнсаў».

«Калі абрынуўся Савецкі Саюз, Расію яшчэ трасло, было незразумела, не было Пуціна, і было незразумела, ці ўтрымаецца Расія ці не, на Захадзе вельмі многія хацелі, каб засталося Маскоўскае княства, княства ў Свярдлоўску, у Екацярынбургу, дробныя краіны, якія можна потым з’есці без адрыжкі», — адзначыў прадстаўнік Крамля (цытата паводле ТАСС).

У пачатку ліпеня Уладзімір Пуцін заявіў, што РФ развіваецца, нягледзячы на супраціў калектыўнага Захаду. Расійскі лідар таксама распавядаў пра падрыхтоўку НАТА да вайны з Расіяй. Паводле яго слоў, расійскі бок гатовы аператыўна і адэкватна адказаць на любыя пагрозы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках