Кіраўнік Toyota прызнаўся, што адчувае сябе самотным у свеце электрамабіляў
- 9.06.2026, 15:40
Нягледзячы на агульную тэндэнцыю, кампанія не адмаўляецца ад рухавікоў унутранага згарання.
Старшыня савета дырэктараў Toyota Акіё Тойода заявіў, што адчувае сябе «вельмі самотна» ў сваёй абароне рухавікоў унутранага згарання на фоне глабальнага пераходу аўтавытворцаў да вытворчасці электрамабіляў, піша Motor1 (пераклад — сайт Charter97.org).
Паводле яго слоў, галіна імкліва зрушваецца ў бок электрамабіляў, і ён баіцца, што традыцыйныя маторы паступова адыйдуць у мінулае. Пры гэтым Тойода падкрэслівае, што ў многіх рэгіёнах свету інфраструктура для электрамабіляў усё яшчэ недастаткова развітая.

Toyota, нягледзячы на статус найбуйнейшага аўтавытворцы свету шосты год запар, пакуль саступае канкурэнтам у сегменце цалкам электрычных аўтамабіляў, хоць актыўна распрацоўвае новыя мадэлі.

Тойода таксама адзначыў, што не згодны з тым, што электрамабілі адназначна больш экалагічныя. Паводле яго ацэнак, з улікам вытворчасці батарэй і крыніц энергіі іх вугляродны след можа быць вышэйшы, чым у гібрыдаў.

Нягледзячы на агульную тэндэнцыю, Toyota не адмаўляецца ад рухавікоў унутранага згарання. Кампанія развівае спартыўнае падраздзяленне Gazoo Racing, працуе над новымі бензінавымі і гібрыднымі маторамі, а таксама эксперыментуе з альтэрнатыўным палівам, уключаючы вадародныя тэхналогіі.