Усе аўтамабілі ў ЕС цяпер у абавязковым парадку будуць абсталяваныя новай прыладай
5- 9.06.2026, 19:36
- 2,308
Спецыяльная сістэма будзе падаваць адразу некалькі сігналаў.
Усе аўтамабілі, выпушчаныя ў краінах Еўрапейскага саюза пасля чэрвеня 2026 года, у абавязковым парадку будуць абсталяваныя прыладай, якая будзе сачыць, ці засяроджаны кіроўца на дарозе. Спецыяльная сістэма будзе падаваць адразу некалькі сігналаў, калі заўважыць, што аўтамабіліст адцягнуўся — напрыклад, на свой смартфон.
Гэтая тэхналогія выкарыстоўвае камеры і датчыкі, каб адсочваць рух вачэй, становішча галавы і кірунак погляду кіроўцы. Калі ён вырашыць праверыць апавяшчэнне ў тэлефоне, наладзіць навігатар або заняцца чымсьці іншым, сістэма гэта заўважыць і ўключыць адразу некалькі папярэджанняў. Напрыклад, на прыборнай панэлі з'явіцца паведамленне, будзе пададзены гучны гукавы сігнал, а яшчэ аўтамабіліст адчуе вібрацыю праз руль і сядзенне. Мэта адна — неадкладна прыцягнуць яго ўвагу да дарогі.
Гэта не закране існуючых аўтамабіляў. Але з цягам часу сістэма стане нормай па меры таго, як старыя машыны будуць саступаць месца новым.
Гэта мера — частка больш шырокай стратэгіі ЕС па скарачэнні колькасці сур'ёзных ДТЗ. Сітуацыі, калі кіроўца не глядзіць на дарогу, становяцца прычынай кожнай пятай аварыі.
Стратэгія прадугледжвае цэлы комплекс мер — аўтамабілі з больш высокім узроўнем абароны, строгі кантроль хуткасці, праектаванне бяспечных перакрыжаванняў і развязак, абарону веласіпедыстаў, агароджы на небяспечных участках, яркае асвятленне пешаходных пераходаў і рэгулярнае выяўленне небяспечных участкаў дарог для іх мадэрнізацыі.