На дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў Старых Дарогах згарэў цэх
- 10.07.2026, 14:32
Прычына здарэння невядомая.
Пажар адбыўся на тэрыторыі прадпрыемства па апрацоўцы драўніны на вуліцы Карла Маркса ў Старых Дарогах Мінскай вобласці. Жыхар горада пад нікам kostikov апублікаваў фота пажару ў Threads і распавёў падрабязнасці.
«Раніца пачалася са згарэлага дрэваапрацоўчага цэха», — піша ён.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што ў ліквідацыі пажару былі задзейнічаны сем адзінак тэхнікі МНС. Прычына здарэння ўсталёўваецца.
Паглядзець у Threads