У Беларусі затрымалі псеўдасвятара
- 10.07.2026, 18:12
- 1,578
Лжэбацюшка вёў бурлівую дзейнасць.
У Беларусі затрымалі лжэсвятара, які кіраваў псеўдарэлігійнай сектай, паведамляе МУС Беларусі. Сваіх адэптаў 40-гадовы жыхар Віцебшчыны знаходзіў у сацсетках.
Там жа прапаноўваў царкоўныя паслугі і размяшчаў парнаграфічныя матэрыялы, распавёў падрабязнасці начальнік аддзела 10-га ўпраўлення (па Мінскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Анатоль Лапацін.
Лжэбацюшка вёў бурлівую дзейнасць: праводзіў царкоўныя абрады і рытуалы для беларусаў і замежнікаў, у тым ліку дыстанцыйна. Ён таксама збіраў ахвяраванні, аднак траціў іх не на будаўніцтва храма, як казаў, а на алкаголь.
Відэа: МУС Беларусі pic.twitter.com/tFLCl1ppMW
— Фото/Видео (@FotoVid81878667) July 10, 2026
Мужчына таксама арганізоўваў у ўласным доме аргіі, галоўнай дзейнай асобай у якіх быў ён сам. Пры гэтым ён хаваў, што з'яўляецца носьбітам ВІЧ-інфекцыі, заражаючы сэксуальных партнёраў.
Адзін з іх, яго знаёмы, планаваў пакончыць жыццё самагубствам.
У мінулым фігурант быў асуджаны за развратныя дзеянні ў дачыненні да непаўналетніх, выраб парнаграфіі і крадзеж царкоўных каштоўнасцяў.
Затрыманага адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання (ІЧУ).