У РФ прызналі экстрэмісцкай песню «Расія для каўказцаў»
- 10.07.2026, 18:40
- 1,484
Расійскі Мін'юст правёў лінгвістычную экспертызу.
Мін'юст Расіі ўнёс у пералік экстрэмісцкіх матэрыялаў песню «Расія для каўказцаў». Кампазіцыя была ўключаная ў спіс 10 ліпеня пад нумарам 5502.
«Інфармацыйны матэрыял — аўдыёзапіс (песня) ад імя выканаўцы «Русня» з найменнем «Расія для каўказцаў» працягласцю каля 5 хвілін 10 секунд <...>», — гаворыцца ў пераліку.
Падставай для ўключэння кампазіцыі ў спіс стала рашэнне Мурманскага абласнога суда ад 21 мая 2026 года па пазове першага намесніка ваеннага пракурора Паўночнага флоту.
«Паводле акта лінгвістычнага экспертнага даследавання аўдыёзапісу ў тэксце песні ўтрымліваюцца лінгвістычныя прыкметы распальвання варожасці, нянавісці (розні) у дачыненні да групы асоб, вылучанай па прыкмеце расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання — «каўказцы і жыхары Сярэдняй Азіі», па рэлігійнай прыкмеце — «мусульмане», а таксама прыніжэння іх чалавечай годнасці і прапаганды іх непаўнавартасці», — гаворыцца ў рашэнні, апублікаваным у судовай картатэцы.