3 верасня 2026, Чацвер, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў абвясціў пра «культурны» адказ Германіі, але пераблытаў расійскія гарады

3
Лаўроў абвясціў пра «культурны» адказ Германіі, але пераблытаў расійскія гарады
Сяргей Лаўроў
Фота: Getty Images

Кіраўнік МЗС РФ зганьбіўся на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку.

Расія закрые аддзяленні Інстытута Гётэ ў адказ на рашэнне Германіі спыніць працу «Рускага дома» ў Берліне. Пра гэта заявіў кіраўнік расійскага МЗС Сяргей Лаўроў на Усходнім эканамічным форуме ва Уладзівастоку, перадае ТАСС.

«Тут (у Расіі. — Заўв. рэд.) у немцаў ёсць аддзяленні Інстытута Гётэ. У Маскве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу. Ну, вядома, яны будуць закрытыя пасля таго, як наш культурны цэнтр адтуль выгналі. Інакш мы не будзем сябе паважаць», — сказаў Лаўроў.

Паводле яго слоў, улады Германіі павінны былі разумець, што рашэнне адносна «Рускага дома» «азначае заканчэнне іх культурнай прысутнасці ў Расіі».

Пры гэтым Лаўроў, відаць, пераблытаў адзін з гарадоў. На сайце Інстытута Гётэ пазначана, што яго аддзяленні ў Расіі знаходзяцца ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Новасібірску, а не ў Екацярынбургу. У Маскве і Пецярбургу інстытуты працягваюць працаваць, на іх сайтах апублікаваныя актуальныя праграмы і расклад мерапрыемстваў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках