Вецер валіў дрэвы ў Віцебску
- 14.07.2026, 9:50
- 1,200
Горад затапіла.
У Віцебску шквалістым ветрам увечары 13 ліпеня паваліла дрэвы. Паводле інфармацыі «Зелянбуду», цяпер ідзе іх распілоўка і прыбіранне на вуліцы Леніна, у скверы Богдана Хмяльніцкага, у парку Партызанскай Славы.
Потым будуць пачатыя работы па прыбіранні паваленых ялінаў каля чыгуначнага вакзала.
У «Зелянбудзе» працягваюць збіраць звесткі пра тое, на якіх яшчэ ўчастках горада патрэбна дапамога.