14 лiпеня 2026, aўторак, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія забараніла ўвоз мяса-малочнай прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі

1
Расія забараніла ўвоз мяса-малочнай прадукцыі з трох прадпрыемстваў Беларусі

Што небяспечнага знайшлі?

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі (Расельгаснагляд) абмежавала пастаўкі прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў з-за паўторных парушэнняў патрабаванняў бяспекі. Яшчэ сем вытворцаў перавялі на «ўзмоцнены лабараторны кантроль».

Рашэнне змешчана ў указанні Расельгаснагляду ад 10 ліпеня.

Абмежаванні ўвялі ў дачыненні да:

- філіяла «Скідзельская птушкафабрыка» ААТ «Агракамбінат «Скідзельскі» – у мясце птушкі паўторна выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі (БГКП);

- каўбаснага цэха ПУП «Донаприс» – БГКП паўторна выявілі ў ялавічыне;

- ААТ «Тураўскі малочны камбінат» – у сыры выявілі амінаантыпірын.

Прадукцыю, якую прадпрыемствы адгрузілі да 14 ліпеня ўключна, расійскі бок будзе прымаць у звычайным рэжыме.

Амінаантыпірын — прадукт распаду некаторых абязбольвальных прэпаратаў. Яго наяўнасць у сыры можа сведчыць пра рэшткі ветэрынарных лекаў у малочнай сыравіне.

Яшчэ сем беларускіх вытворцаў перавялі на «ўзмоцнены лабараторны кантроль» пасля першасных парушэнняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках