14 лiпеня 2026, aўторак, 17:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўная Рада Украіны адправіла прэм’ер-міністра ў адстаўку

Вярхоўная Рада Украіны адправіла прэм’ер-міністра ў адстаўку
Юлія Свірыдэнка

Пра планы змяніць Свірыдэнку стала вядома ўсяго два дні таму.

Юлія Свірыдэнка звольненая з пасады прэм’ер-міністра Украіны. Адпаведнае рашэнне падтрымала Вярхоўная Рада Украіны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на трансляцыю пасяджэння Рады.

«За» адстаўку кіраўніка ўрада прагаласавалі 258 народных дэпутатаў, «супраць» — адзін. Яшчэ 5 народных дэпутатаў устрымаліся, а 47 не галасавалі.

Пра планы абнавіць Кабмін і, у прыватнасці, змяніць прэм’ера, украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў толькі ў нядзелю, 12 ліпеня. Тады ж ён сустрэўся і з на той момант дзеючым прэм’ер-міністрам Юліяй Свірыдэнка, і з яе патэнцыйным пераемнікам Сяргеем Карэцкім (кіраўніком «Нафтогаза»).

Для Свірыдэнкі Зяленскі прапанаваў новую пасаду, але без падрабязнасцяў. Яна ў сваёй заяве пацвердзіла і адстаўку, і гатоўнасць працаваць на новай пасадзе. Верагодна, ідзе гаворка пра пасаду пасла Украіны ў ЗША.

Паводле плана новы кіраўнік урада павінен быць прызначаны ўжо на гэтым тыдні, праграма-максімум — прызначэнне і новага складу ўрада ў цэлым.

На дадзены момант у кіраўніцтве міністэрстваў плануюцца пэўныя ратацыі, і галоўнай інтрыгай застаецца пытанне — ці вырашыць украінскі прэзідэнт змяніць кіраўніка Мінабароны Міхаіла Фёдарава.

Варта адзначыць, што разам з адстаўкай прэм’ера ў адстаўку ідзе і яго ўрад. Таму пасля прызначэння новага прэм’ера Рада павінна пераназначыць і ягоных міністраў. Кандыдатуры ўсіх міністраў, акрамя МЗС і Мінабароны, падае прэм’ер. Кандыдатуры МЗС і Мінабароны — прырагатыва прэзідэнта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках