14 лiпеня 2026, aўторак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі лукашысты закупляюць антыдронавую сетку і іншае абсталяванне

4
У Гомелі лукашысты закупляюць антыдронавую сетку і іншае абсталяванне

Да чаго рыхтуюцца?

Гомельскі гарвыканкам працягвае здзяйсняць закупкі для патрэбаў мясцовай «тэрытарыяльнай абароны», заўважыў «Флагшток». Калі мінулы раз гэта былі пераважна канцылярскія тавары, то цяпер — ужо больш сур'ёзныя закупкі.

Напрыклад, сродак прымусовага спынення транспарту закупляецца для Шарпілаўскага сельвыканкама.

14 ліпеня апублікаваны тэндар на набыццё маёмасці для «тэраабароны», а менавіта: электрастанцыі, аўтазагароджвальніка «Ліяна», маскіровачнай сеткі, антыдронавай сеткі, сеткі-рабіцы, драту «Егоза», пераноснага металічнага шлагбаума.

Агульная граничная вартасць закупкі — звыш 16 тысяч рублёў (амаль 5,7 тыс. долараў). Тавар павінен быць пастаўлены да 14 жніўня.

Тэрмін пастаўкі адрозніваецца ад папярэдніх закупак, таму можна меркаваць, што гомельская «тэраабарона» або рыхтуецца да чарговых, яшчэ не анансаваных, вучэнняў, або паступова ўмацоўвае матэрыяльную базу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках