На ўскраіне Мінска сабраліся сотні буслоў
3- 14.07.2026, 17:19
Відэафакт.
Сотні буслоў сабраліся каля могілак «Лясныя» на паўднёва-ўсходняй ускраіне Мінска. Відэа з імі апублікаваў жыхар сталіцы пад нікам maxim_bahdanovich у Threads, паведамляе сайт Charter97.org.
«Могілкі «Лясныя» каля Мінска. Буслы. У іх вяселле ці турзлёт? І чаму менавіта там? А можа, гэта тыя, хто сышоў ад нас, а цяпер вось так вярнуўся?» — пытаецца ён.
Паглядзець у Threads
Публікацыя за некалькі гадзін сабрала амаль 300 каментарыяў і 900 лайкаў.