Расія атакавала Кіеў ракетамі
2- 16.07.2026, 8:01
- 2,798
Ёсць загінулыя.
У ноч на 16 ліпеня расійскія войскі атакавалі Кіеў. У выніку абстрэлу загінулі два чалавекі, яшчэ пяцёра атрымалі параненні. Пра гэта паведамілі у Дзяржаўнай службе Украіны па надзвычайных сітуацыях.
Найбольш пацярпеў Дарніцкі раён сталіцы. Там узніклі пажары ў адміністрацыйна-складскім будынку, складскім памяшканні і грузавых аўтамабілях, прыпаркаваных побач. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранні.
Паводле звестак ДСНС, менавіта ў Дарніцкім раёне загінулі два чалавекі. Яшчэ два чалавекі атрымалі траўмы, сярод іх — дзіця.
У Святошынскім раёне ў выніку траплення разгарэўся пажар у аднапавярховым складскім памяшканні. Там пацярпелі тры чалавекі. На дадзены момант пажар лакалізаваны.
Ратавальнікі працягваюць працаваць на месцах удараў і ліквідуюць наступствы расійскай атакі. Інфармацыя пра загінулых і пацярпелых удакладняецца.



Нагадаем, у ноч на 14 ліпеня расіяне атакавалі Украіну васьмю балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М»/С-400, з якіх 5 былі збітыя. Гэта адбылося ўпершыню ў ліпені; падчас папярэдніх абстрэлаў не было чым збіваць балістычныя ракеты.