The Economist: Зяленскі прапаноўваў Фёдараву стаць прэм’ер-міністрам Украіны
2- 16.07.2026, 17:50
- 1,478
Той адмовіўся.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у дзень абвяшчэння пра адстаўку Кабміна Юліі Свірыдзенкі прапанаваў узначаліць новы ўрад Міхайлу Фёдараву. Аднак тадышні міністр абароны адмовіўся ад гэтай пасады, піша The Economist.
«12 ліпеня Зяленскі спытаў у яго, ці падабаецца яму ідэя заняць толькі што вызваленую пасаду прэм’ер-міністра. Пры звычайных абставінах гэта лічылася б павышэннем; тут жа гэта было ўспрынята як параза ягонага праекта. Міністр абароны адмовіўся ад гэтай пасады, таму яе прапанавалі Сяргею Карэцкаму», — гаворыцца ў матэрыяле.
У выданні адзначылі, што некаторыя ўкраінскія генералы лічаць Фёдараваў чалавекам, які прысвойвае сабе чужыя ідэі. Некаторыя параўноўвалі яго з Робертам Макнамарай — памерлым міністрам абароны ЗША, які выявіў, што метады кіравання, адшліфаваныя ім у кампаніі Ford, дрэнна спалучаюцца з Пентагонам.
Крытыкі Фёдарава ў войску прызнаюць, што ён палепшыў закупкі дронаў і лічбавізацыю. Але яны адзначаюць, што адсутнасць ваеннага досведу робіць яго некампетэнтным для планавання вайны. Некаторыя сцвярджалі, што яго флагманскія рэформы зводзіліся да «піяр-перапакоўкі» працы, якая ўжо вялася.
«Каб нешта рэфармаваць, трэба разумець, як гэта працуе. Вы б сапраўды селі ў самалёт, калі б убачылі, што пілот — крамнік?», — кажа адзін з украінскіх генералаў.
14 ліпеня Вярхоўная Рада падтрымала пастанову аб адстаўцы прэм’ер-міністра Юліі Свірыдзенкі. Разам з ёй аўтаматычна пайшла ў адстаўку ўся каманда Кабміна.
15 ліпеня Міхайла Фёдараў заявіў, што сыходзіць з пасады кіраўніка Мінабароны.