16 лiпеня 2026, Чацвер, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы стварылі новае падраздзяленне для аховы ўсходняй мяжы

У Польшчы стварылі новае падраздзяленне для аховы ўсходняй мяжы
Уладзіслаў Касіняк-Камыш

Чатыры брыгады будуць ахоўваць мяжу з Беларуссю і Калінінградам.

Мінабароны Польшчы стварыла новае ваеннае падраздзяленне для аховы мяжы, — заявіў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш, перадае прэс-служба польскага ваеннага ведамства.

Паводле слоў кіраўніка Мінабароны, склад новага падраздзялення будзе складацца з чатырох брыгад; яны будуць кіраваць інфраструктурай «Усходняга шчыта» — праекта польскіх уладаў па стварэнні на мяжы з Беларуссю і Калінінградам умацаванняў з траншэямі, бетоннымі загародамі, дронамі і мінамі.

Задачай падраздзялення будзе ахова і абарона мяжы, супрацоўніцтва з памежнай аховай, кіраванне інфраструктурай, умацаваннямі і складамі, «а таксама супрацоўніцтва з грамадзянскім насельніцтвам і мясцовымі органамі ўлады для забеспячэння найлепшай падрыхтоўкі і бяспекі раёна, гатоўнасці да дзеянняў і аказання дапамогі ў разе неабходнасці», — сказаў Касіняк-Камыш.

Падраздзяленне таксама будзе супрацоўнічаць з падпарадкаванай МУС Польшчы памежнай стражай, якая да гэтага забяспечвала ахову межаў, і іншымі службамі бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках