17 лiпеня 2026, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хочацца сцерці рэйс «Белавія» з памяці»

1
«Хочацца сцерці рэйс «Белавія» з памяці»

Беларуску абурыла абслугоўванне на борце.

Карыстальніца Threads з нікам meatselskaya распавяла пра свае ўражанні ад пералёту з Мінска ў Анталью.

«Белавія» — найгоршая авіякампанія, на якой я лятала за апошнія 10 гадоў, — піша яна. — Аб'ектыўна. Без перабольшванняў. Я ніколі і нідзе не сустракала такога грубага, няветлівага і нявыхаванага персаналу. Такое недабразычлівае стаўленне і да дзяцей. Рэйс Мінск — Анталья 16 ліпеня ў 7:45. Хачу сцерці гэта з памяці».

Некаторыя карыстальнікі выступілі ў абарону «Белавіі» і выказалі здагадку, што пасажырцы «проста не пашанцавала». Частка каментатараў патлумачыла такі ўзровень абслугоўвання тым, што кампанія з'яўляецца манапалістам.

«Выбару ў нас, на жаль, няма», — напісаў адзін з іх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках