Зяленскі абвясціў пяць рашэнняў для паляпшэння адносінаў з Польшчай
- 17.07.2026, 20:19
- 1,836
ФОТА: GETTY IMAGES
Прэзідэнт Украіны плануе перазапуск «польскага напрамку».
Усім у Еўропе патрэбныя добрасуседскія, раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносіны, якія грунтуюцца на павазе.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Telegram.
Прэзідэнт правёў нараду наконт палітыкі Украіны ў дачыненні да Польшчы.
«Польшча заўважна падтрымала Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання, і мы ўдзячныя», — адзначыў ён.
Зяленскі заявіў, што абарона незалежнасці Украіны наўпрост азначае ўмацаванне незалежнасці Польшчы.
«Выклікі бяспекі, якія стаяць цяпер перад Еўропай, могуць быць вырашаныя толькі ў супрацоўніцтве, у прыватнасці ў супрацоўніцтве свабодных нацый нашага рэгіёну», — заявіў Зяленскі.
Паводле слоў Зяленскага, пасля нарады будуць зробленыя некалькі ключавых крокаў:
1. Рашэнні па дыпламатычным напрамку.
2. Адкрыццё ўсіх архіваў СБУ і СЗРУ адносна трагічных падзей ХХ стагоддзя на Валыні.
3. Наданне дадатковай істотнай колькасці дазволаў на пошукавыя эксгумацыйныя працы і разам з польскім бокам — забеспячэнне іх большай эфектыўнасці.
4. Абмеркаванне магчымых фарматаў пашырэння міжграмадскага дыялогу Украіны і Польшчы.
5. Дамоўленасць з Аляксандрам Алфёравым, кіраўніком Украінскага інстытута нацыянальнай памяці (УІНП), аб пашырэнні магчымасцяў інстытута.
«Аляксандр падрыхтуе і прадставіць сістэмныя прапановы, а адпаведныя чальцы ўрада і профільны камітэт Вярхоўнай Рады Украіны разгледзяць магчымасць павялічыць фінансавае і іншае забеспячэнне УІНП», — паведаміў Зяленскі.