18 лiпеня 2026, Субота, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран адмовіўся выконваць перамір'е з ЗША

10
Іран адмовіўся выконваць перамір'е з ЗША

Тэгеран прыпыніў выкананне ўсіх абавязацельстваў і адмовіўся ад перамоваў.

Намеснік кіраўніка МЗС Ірана Хазем Гарібабадзі заявіў, што Тэгеран прыпыніў выкананне сваіх абавязацельстваў па дамоўленасці з ЗША, якая прадугледжвала спыненне агню.

Пра гэта паведамляе CNN.

Варта патлумачыць, што ў чэрвені мемарандум аб узаемаразуменні паміж краінамі паклаў канец шматтыднёвым баям і адкрыў прастору для падрабязных перамоваў, але неўзабаве абрынуўся праз абмен ударамі паміж Іранам і ЗША.

«Мы вялі перамовы. На жаль, менавіта амерыканцы здзейснілі гэтыя агрэсіўныя дзеянні, парушыўшы ўласныя абавязацельствы. (У выніку — рэд.) мы прыпынілі выкананне ўсіх нашых абавязацельстваў і фактычна больш іх не выконваем», — сказаў Гарібабадзі ў эфіры іранскага дзяржаўнага тэлеканала.

CNN піша, што заява намесніка кіраўніка МЗС Ірана — гэта яшчэ адна прыкмета таго, што перамовы паміж Тэгеранам і Вашынгтонам пры пасярэдніцтве Катара і Пакістана зайшлі ў тупік.

«Цяпер перад намі стаіць задача абараніць нашу краіну. Мы будзем рабіць гэта цвёрда і рашуча, і, думаю, амерыканцы чарговы раз атрымалі свой адказ — што іх агрэсіўныя дзеянні ні да чаго не прывядуць», — рэзюмаваў Гарібабадзі.

Раней на гэтым тыдні прадстаўнік іранскага МЗС Эсмаіл Багаі заявіў, што Тэгеран працягне «рашуча» рэагаваць на ўдары ЗША і не плануе весці перамовы.

«Цяпер у нас няма планаў наконт перамоваў, і мы па-ранейшаму засяроджаныя на абароне сваёй краіны», — сказаў ён журналістам у сераду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках