20 лiпеня 2026, панядзелак, 15:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне наняслі ракетны ўдар па судне пад сцягам Гвінеі-Бісау

3
Расіяне наняслі ракетны ўдар па судне пад сцягам Гвінеі-Бісау
Пашкоджанае судна

Загінулі пяць чалавек.

Расійскія акупанты наняслі ўдар трыма крылатымі ракетамі тыпу Х-59/Х-69 па грамадзянскім сухагрузным судне GOLDEN LEO (сцяг Гвінеі-Бісау, уладальнік Турцыя), якое ў момант атакі рухалася на выхад з зоны баявых дзеянняў недалёка ад Адэсы з грузам збожжа, перадае УНН.

Патрапленне прыйшлося ў раён правага борта надбудовы, на борце ўзнік пажар.

У выніку ўдару загінулі 5 чалавек. Лёс яшчэ 5 членаў экіпажа невядомы, працягваюцца пошукі. Тэхнічны стан судна ўдакладняецца.

Да аказання дапамогі былі прыцягнутыя падраздзяленні ВМС ЗС Украіны і Марскай пошукава-выратавальнай службы. Па стане на 20:30 восем членаў экіпажа эвакуяваныя ў адну з бальніц Адэсы.

Гэта чарговы мэтанакіраваны ўдар Расіі па беззбройным грамадзянскім судне пад замежным сцягам, якое не ўяўляла ніякай ваеннай пагрозы. Атака з'яўляецца актам тэрару супраць мірнага судаходства і грубым парушэннем нормаў міжнароднага гуманітарнага права.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках