21 лiпеня 2026, aўторак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайкуле звярнулася да Пуціна

5
Вайкуле звярнулася да Пуціна
Лайма Вайкуле

Латвійская спявачка заклікала дыктатара РФ спыніць вайну і сысці ў адстаўку.

Латвійская спявачка Лайма Вайкуле публічна звярнулася да дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна у межах падкаста «Перажывём», запіс якога 20 ліпеня быў апублікаваны на YouTube-канале «DW па-руску».

«Я аб'ездзіла ўсю Расію, яна велізарная, велізарная. І на гэтыя грошы, якія яны цяпер ўбухалі, каб забіваць, можна было б усім людзям зрабіць добрае жыццё», — сказала Вайкуле.

Яна адзначыла, што сучасная медыцына дасягнула такіх поспехаў, што ўжо праз пяць гадоў дзякуючы тэхналогіям людзі змогуць стаць доўгажыхарамі. Вайкуле дадала, што Пуцін можа гэтага не дачакацца.

«Я да прэзідэнта Расіі звяртаюся. Адпачывайце, не трэба цяпер ваяваць, не трэба. Ідзіце, адпачывайце. Дачы там, напэўна, любыя ёсць, праз пяць гадоў будзеце жыць 120 гадоў. Навошта ўсё гэта рабіць? Нервы траціць. Навошта? Нервы — гэта ўсё скарачае жыццё, паверце мне. Я гэта ведаю», — дадала яна.

Вайкуле таксама выказалася наконт рускай мовы.

«Калі б на Латвію пачалі падаць расійскія бомбы, я б ні слова па-руску не сказала, ці толькі матам. Я дакладна ведаю. Я разумею», — дадала артыстка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках