22 лiпеня 2026, Серада, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венгрыі ідзе ў адстаўку генпракурор часоў Орбана

2
У Венгрыі ідзе ў адстаўку генпракурор часоў Орбана

Яго адстаўкі патрабаваў Мадьяр.

У Венгрыі падаў заяву аб адстаўцы генеральны пракурор Габор Балінт Надзь, прызначаны пры папярэдняй уладзе, адстаўкі якога патрабаваў новы прэм'ер Петер Мадьяр.

Пра гэта паведамляе Index, піша «Еўрапейская праўда».

У сераду, 22 ліпеня, Надзь падаў заяву аб адстаўцы, якая ў выпадку адабрэння азначае спыненне яго паўнамоцтваў з 25 жніўня. Ён прабыў на пасадзе крыху больш за год, з чэрвеня 2025 года.

— Абарона незалежнасці і аўтарытэту судовай сістэмы, у тым ліку пракуратуры, — адзін з краевугольных камянёў дэмакратычнай сістэмы. Пракуратура не можа быць інструментам палітычнай барацьбы… Каб падкрэсліць гэта, сёння я праз часовага прэзідэнта рэспублікі падаў заяву аб адстаўцы, адрасаваную віцэ-спікеру парламента, з просьбай, каб мой мандат скончыўся 25 жніўня, — заявіў генпракурор.

Ён таксама паскардзіўся на ціск, «які выйшаў за дапушчальныя рамкі прафесійных і публічных дэбатаў», і заявіў, што ключавая прычына яго рашэння — каб пракуратуры «не шкодзіла амаральная, палітычна матываваная барацьба».

— Я больш не хачу быць удзельнікам канфлікту, які распачалі вакол мяне на ілжывых падставах і з палітычнай мэтай, што стала інструментам далейшага падрыву даверу да інстытутаў, — падсумаваў Габор Балінт Надзь.

Прэм'ер-міністр Петер Мадьяр, каментуючы заяву Надзя аб адстаўцы, адзначыў, што краіна «пазбавілася яшчэ ад аднаго Орбана».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках