23 лiпеня 2026, Чацвер, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адразу некалькі беларускіх банкаў уводзяць абмежаванні для кліентаў

2
Адразу некалькі беларускіх банкаў уводзяць абмежаванні для кліентаў

З'явіліся ліміты па асобных паслугах.

З 21 ліпеня «Белгазпрамбанк» усталяваў ліміты на папаўненне сваіх картак. Калі гэта рабіць праз тэрміналы «Белпошты», то максімум — 6000 беларускіх рублёў за суткі, а за месяц — 30 тысяч. Гэты ліміт дзейнічае на адну картку. Таксама з'явілася навіна для нерэзідэнтаў нашай краіны: абмежаванне на папаўненне разліковых картак — да 500 000 расійскіх рублёў за месяц, паведамляе «Zerkalo».

У «Банку БелВЭБ» з 15 ліпеня з'явіўся ліміт на папаўненне картак у тэрміналах «Белпошты»: не больш за дзве аперацыі за суткі, агульная сума па якіх не можа перавышаць 1000 беларускіх рублёў.

«БНБ-Банк» з 18 ліпеня ўвёў ліміт на папаўненне картак у расійскіх рублях — не больш за 5000 долараў у эквіваленце за месяц. «Абмежаванне дзейнічае для ўсіх кліентаў банка. Камісіі за папаўненне карткі няма. Калі трэба ўнесці суму больш за 5000 долараў, можна папоўніць рахунак, да якога выпушчана картка. У гэтым выпадку для нерэзідэнтаў будзе дзейнічаць камісія 5% за папаўненне наяўнымі», — удакладнілі ў фінансавай установе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках