Выйшаў на волю палітвязень Арцём Лябедзька
4- 23.07.2026, 12:15
- 1,852
Фота: БелТА
Гэта сын дарадцы Ціханоўскай.
На волю выйшаў Арцём Лябедзька, сын дарадцы Святланы Ціханоўскай Анатоля Лябедзькі. Пра гэта Анатоль паведаміў у сацыяльных сетках.
У жніўні 2023 года Лябедзьку асудзілі да 3,5 года калоніі па артыкуле аб фінансаванні «экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361-2 КК).
Сілавікі затрымалі Арцёма Лябедзьку 28 сакавіка. Тады суд арыштаваў яго на 15 сутак за «нецэнзурныя выказванні каля міліцыі». 12 красавіка суд зноў арыштаваў сына палітыка на 15 сутак па артыкуле аб непадпарадкаванні патрабаванню службовай асобы (арт. 24.3 КаАП).
30 красавіка стала вядома, што супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу.