У Беларусі пашырылі магчымасці працаўладкавання для старшакурснікаў
- 24.07.2026, 3:19
Пералік пасадаў складаецца з 40 пазіцый.
У краіне спрасцілі парадак афіцыйнага працаўладкавання студэнтаў старэйшых курсаў ВНУ, паведамляе прэс-служба Мінпрацы.
Пасля другога або трэцяга курса ў маладых спецыялістаў з’яўляецца магчымасць працаваць па шэрагу запатрабаваных пасад. Пастанова Мінпрацы і сацабароны №24 уступае ў сілу 24 ліпеня 2026 года.
Пералік пасад, на якіх могуць працаваць старшакурснікі яшчэ да заканчэння ўніверсітэта, складаецца з 40 пазіцый.
Так, у спіс пасад службоўцаў для ўсіх відаў дзейнасці ўвайшлі 32 пазіцыі. Сярод іх — бухгалтар, інжынер-праграміст, юрысконсульт, эканаміст, дакументазнавец, інспектар па кадрах, спецыяліст па закупках, перакладчык, тэставальнік ПЗ, а таксама адміністратар сетак, архівіст-рэстаўратар, заолаг, палеограф і інш.
Пералік пасад у машынабудаванні і металаапрацоўцы змяшчае чатыры пазіцыі: інжынер-даследчык, тэхнік-лабарант, тэхнік па эксплуатацыі і рамонце абсталявання, тэхнік-энергетык.
Таксама чатыры пасады прадстаўлены ў сферы геадэзіі і картаграфіі: спецыяліст па кадастры і ГІС, тэхнік-аэрафотаграметрыст, тэхнік-картаграф, тэхнік па кадастры і ГІС.
З поўным пералікам можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Мінпрацы і сацабароны.