Расійскае тэлебачанне спрабуе схаваць удары па складах Wildberries
1- 24.07.2026, 13:41
- 2,072
Пра гэта сведчыць аналіз ранішняга выпуску навін.
Расійскі прапагандысцкі «Першы канал» цалкам праігнараваў маштабныя ўкраінскія ўдары па складах Wildberries у некалькіх рэгіёнах РФ у пятніцу, 24 ліпеня.
Пра гэта сведчыць аналіз ранішняга выпуску навін на расійскім тэлебачанні, піша Telegram-канал Astra.
Адзін з вядучых дзяржаўных тэлеканалаў РФ ні разу не згадаў у сваім выпуску навін пра атакі і пажары ў цэнтрах Wildberries у Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай вобласці, Цверы і Сімферопалі.
Дроны атакавалі склады Wildberries
Уначы 24 ліпеня Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па некалькіх складах расійскай лагістычнай кампаніі Wildberries.
Маштабныя пажары ўзніклі на аб’ектах у Санкт-Пецярбургу, Ленінградскай вобласці, Цверы і анэксаваным Сімферопалі.
Кіраўніца расійскага маркетплейса Таццяна Кім пацвердзіла ўдары.
Мінабароны РФ паведаміла пра перахоп больш як 570 БПЛА над 15 рэгіёнамі краіны-агрэсара.