27 лiпеня 2026, панядзелак, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Серэна Уільямс: Я бачу ў Сабаленцы сябе

7
Серэна Уільямс: Я бачу ў Сабаленцы сябе

Вялікая амерыканская тэнісістка выказалася пра беларуску.

Уладальніца 23 тытулаў турніраў «Вялікага шлема» амерыканка Серэна Уільямс выказалася пра першую ракетку свету, беларускую тэнісістку Арыну Сабаленку.

«Сабаленка — нумар адзін у свеце. Яна сапраўдная фурыя, якая выкладваецца на корце на ўсе сто. Я бачу ў Арыне сябе і абажаю гэта ў ёй. Калі яна прайграе — яна злуецца. Калі іграла я, мне не дазвалялі паказваць свой гнеў, а ёй дазваляюць. І гэта крута», — сказала Уільямс на фестывалі Fanatics Fest, заўважыў «Чэмпіянат».

Арына Сабаленка праводзіць свой 101-ы тыдзень у статусе першай ракеты свету. У сваю чаргу, Серэна Уільямс правяла на першай пазіцыі рэйтынгу 319 тыдняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках