Відэафакт: Снег пад Гроднам у сярэдзіне лета
1- 27.07.2026, 16:35
- 2,752
Зімовая казка ў ліпені.
Карыстальніца Threads пад нікам natalia_galushko1960 апублікавала відэа, знятае сёння ўдзень у санаторыі «Азёрны», які знаходзіцца ў Гродзенскім раёне Беларусі.
На кадрах відаць, што газон вакол будынка пакрыты снегам, які ўтварыўся пасля моцнага граду з дажджом.
«Вось што ў нас у «Азёрным» адбылося за хвілін 10! Снегу «наваліла». І снег ляжыць! І дождж быў, і град быў. І атрымаўся снег!» — піша яна.
Паглядзець у Threads
Жыхары Гродна таксама публікуюць фота, на якіх відаць, што ў абласным цэнтры выпалі градыны памерам з перапелінае яйка.