Рух праз памежны пераход «Брэст» прыпынялі з-за невядомай сумкі
- 30.07.2026, 14:42
На месца здарэння прыязджалі пажарныя і «хуткая дапамога».
Карыстальнік Threads intercarseurope у 9:50 напісаў пра надзвычайнае здарэнне на беларуска-польскай мяжы, паведамляе Charter97.org.
«На пераходзе Брэст–Цярэспаль прыпынены рух. Мытнікі кажуць, што, магчыма, пару гадзін руху не будзе, — гаворыцца ў паведамленні. — На месца прыехалі хуткая дапамога, пажарныя».
Праз гадзіну стала вядома, што рух адноўлены.
«Знайшлі сумку невядомага ўласніка, наколькі нам вядома, — напісаў аўтар паведамлення пра прычыну перакрыцця руху. — Цяпер усё добра. Мытнікі малайцы».