Байцы батальёна «Булава» ўзарвалі будынак з мінамі ТМ-62 у Белгарадскай вобласці РФ
1- 31.07.2026, 13:18
- 2,214
Моцнае відэа.
Аператары БПЛА батальёна беспілотных сістэм «Булава» 72-й асобнай механізаванай брыгады імя Чорных запарожцаў знішчылі будынак, у якім расіяне захоўвалі боепрыпасы ў Белгарадскай вобласці РФ.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, падчас аднаго з баявых вылетаў на тэрыторыю праціўніка ўкраінскі FPV-дрон заляцеў у будынак, дзе акупанты захоўвалі процітанкавыя міны ТМ-62, пасля чаго нанёс дакладны ўдар па боепрыпасах.
У выніку трапляння адбылася магутная дэтанацыя боепрыпасаў. На апублікаваных кадрах відаць момант удару і наступны выбух будынка.