8 лiпеня 2026, Серада, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы інспектары працы атрымалі права замяняць B2B і іншыя кантракты на працоўныя дагаворы

У Польшчы інспектары працы атрымалі права замяняць B2B і іншыя кантракты на працоўныя дагаворы

Беларусам да ўвагі.

У Польшчы інспектары працы атрымалі права самастойна вырашаць, ці правільна абраны тып дагавора, заключанага замоўцам з выканаўцам работ, піша Most.

Калі ў ходзе праверкі высветліцца, што праца па B2B-кантракце або іншых грамадзянска-прававых дагаворах (напрыклад, umowa zlecenie) адпавядае працоўным адносінам, інспектар вынесе прадпісанне змяніць кантракт на паўнавартасны працоўны дагавор. Адпаведны закон уступіў у сілу з 8 ліпеня 2026 года.

Шмат якія фірмы ў Польшчы прапануюць работнікам зарэгістравацца як індывідуальныя прадпрымальнікі (JDG) або заключыць грамадзянска-прававыя дагаворы на выкананне канкрэтнай замовы (umowa zlecenie, umowa o dzieło). Такая форма адносін дазваляе фірмам скарачаць выдаткі, аднак сур'ёзна абмяжоўвае правы і сацыяльную абароненасць супрацоўнікаў.

Каб абмежаваць злоўжыванні, урад распрацаваў папраўкі ў закон, а парламент іх прыняў. Цяпер інспектары працы атрымалі права ацэньваць, ці не маскіруе канкрэтны B2B-кантракт або дагавор даручэння (umowa zlecenie) працоўныя адносіны.

Паводле закона работнік павінен быць працаўладкаваны па працоўным дагаворы, калі працадаўца вызначае месца, час і спосаб выканання ім абавязкаў, кантралюе працэс іх выканання, і гэта мае бесперапынны і пастаянны характар.

У такім выпадку інспектар працы можа прапанаваць працадаўцу змяніць кантракт на працоўны дагавор. Калі працадаўца не пагодзіцца, інспектар працы мае паўнамоцтвы змяніць дагавор самастойна. Рашэнне можна абскардзіць у галоўнага інспектара працы, а ў выпадку нязгоды з яго рашэннем — у судзе.

Пры гэтым працадаўца не можа выкарыстоўваць прымусовую змену дагавора для звальнення работніка — за гэта прадугледжаны штраф у памеры ад 2 тыс. да 60 тыс. злотых.

Працадаўцы, якія на працягу 12 месяцаў з дня ўступлення закона ў сілу заменяць B2B-кантракт або zlecenie на працоўны дагавор, не будуць несці адказнасць.

Працадаўца таксама зможа звярнуцца ў ведамства галоўнага інспектара працы па тлумачэнне, каб ацаніць, якая форма адносін адпавядае яго сітуацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках