Беларуску вызвалілі з цэнтра анлайн-махлярства ў М'янме
- 8.07.2026, 13:23
- 1,172
Яна чакае дэпартацыі дадому.
Грамадзянка Беларусі была вызваленая з цэнтра анлайн-махлярства ў М'янме і пераведзеная ў міграцыйны цэнтр тайскага горада М'явадзі. Пра гэта паведаміла расіянка Ганна Л., якую таксама вызвалілі з махлярскага кол-цэнтра і перадалі дыпламатам на тэрыторыі Тайланда, піша ТАСС.
Паводле слоў расіянкі, цяпер у міграцыйным цэнтры ў М'явадзі знаходзіцца каля 50 чалавек, якія чакаюць дэпартацыі.
«Пераважна гэта ўсе кітайцы. Нядаўна прывезлі 10 в'етнамцаў і некалькі дзён таму прывезлі дзяўчыну з Беларусі. Яна цяпер звязваецца з пасольствам Беларусі ў В'етнаме. Яна ў бяспецы, з ёй усё добра», — распавяла яна. І дадала, што беларуска ў моцным стрэсе.
У мінулым верасні Беларусь узрушыла гучнае знікненне ў М'янме беларускай Веры Краўцовай. Яна стала закладніцай у скам-цэнтры. Пазней бацькам дзяўчыны даслалі даведку на бірманскай мове пра тое, што дзяўчына нібыта памерла ад сардэчнага прыступу. У СМІ з'явіліся паведамленні, што яе прадалі на органы.