«На кватэру ў Мінску працаваць усё жыццё?»
5- 8.07.2026, 16:17
- 1,134
І на што пры гэтым жыць — незразумела.
Мінчанін падлічыў, колькі часу зойме вяртанне крэдыту за кватэру ў сталіцы.
«Усё жыццё працаваць на кватэру? — напісаў карыстальнік Threads пад нікам mks_page. — Калі ўзяць іпатэку пад 15% на 20 гадоў на суму 300 тысяч беларускіх рублёў, пераплата па адсотках складзе 650 тысяч, разам — 950 тысяч.
Штомесяц трэба зарабляць 4000 беларускіх рублёў, усё аддаваць за кватэру і жыць на сродкі іншых членаў сям’і. То-бок літаральна ўсё жыццё працаваць на кватэру ў Мінску».
Іншыя карыстальнікі параілі шукаць жыллё ў іншых населеных пунктах або браць крэдыт не на ўсю суму. Некаторыя жартам дапусцілі, што рана ці позна заробкі ў Беларусі вырастуць.
Шмат хто напісаў, што будаваць кватэру пры такіх умовах немагчыма.
«Браць іпатэку пад 15%, ды яшчэ на ўсю суму — гэта вар’яцтва», — напісаў адзін з каментатараў.