1 жнiўня 2026, Субота, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Упершыню ў гісторыі: ЗСУ паразілі расійскі С-300 FPV-дронам

Упершыню ў гісторыі: ЗСУ паразілі расійскі С-300 FPV-дронам

Унікальная аперацыя стала магчымай дзякуючы некалькім фактарам.

У ліпені 2026 года ЗСУ ўпершыню ў гісторыі паразілі расійскі зенітны ракетны комплекс С-300В з дапамогай FPV-дрона коптарнага тыпу.

Пра гэта паведаміў ветэран Сіл абароны Украіны Дзмітрый Путята.

Паводле слоў вайскоўца, унікальная аперацыя стала магчымай дзякуючы некалькім фактарам. І значную ролю адыгралі памылкі, дапушчаныя расійскай арміяй.

«Расіяне выбудоўваюць шматэшалёнавую сістэму супрацьдзеяння беспілотнікам. Трэба прызнаць, што ў многіх выпадках гэтая сістэма выглядае даволі прадуманай… Аднак на практыцы яна сутыкаецца з сур'ёзнымі праблемамі пры рэалізацыі на месцах», — паведаміў Путята.

Паводле ягоных даных, на сёння франтавая СПА Расіі складаецца з двух эшалонаў малогабарытных РЛС для выяўлення паветраных мэт, пастоў РЭБ, паветранага назірання з кулямётамі, мабільных агнявых груп, а таксама разлікаў дронаў-перахопнікаў, то бок абарона вельмі значная.

«Гэты зенітны комплекс павінен быў знаходзіцца пад прыкрыццём асобнага разліку радыёлакацыйнай станцыі, групы FPV-дронаў-перахопнікаў і паста РЭБ, спецыяльна выдзеленых для абароны раёна яго працы. Альбо гэтага не зрабілі, альбо, на шчасце, хтосьці выканаў свае абавязкі надзвычай няякасна», — канстатаваў Путята.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках