У мінскай «Капеечцы» прадаюць бульбу з цвіллю
1- 14.08.2026, 15:36
Прычым па поўнай цане.
Мінчанка teacher_rudi выявіла ў мінскай краме «Капеечка» бульбу з цвіллю. Відэа яна апублікавала ў сацсетцы Threads.
«У кагосьці сыр з цвіллю, а ў нас у Беларусі — бульба, — піша жыхарка сталіцы. — І гэта ляжыць на прылаўку па поўнай цане. Крама «Капеечка», Мінск».
Аўтарка допісу не ўдакладніла, у якой менавіта краме гандлёвай сеткі яна выявіла незвычайны тавар.
Сетка крам «Капеечка» ў Мінску і іншых гарадах Беларусі належыць закрытаму акцыянернаму таварыству «Дабраном».
Wyświetl w Threads