«Вельмі дзіўныя «Дажынкі»»
5- 17.08.2026, 17:50
- 1,846
Крэатыў ад беларускіх аграрыяў.
Карыстальнік Threads cyhankou апублікаваў у сацыяльнай сетцы фота, зробленыя на беларускіх палях. Саламяныя скульптуры, устаноўленыя на іх, карыстальнікі ахрысцілі дэкарацыямі да фільма «Вельмі дзіўныя «Дажынкі»» — па аналогіі са знакамітым серыялам «Вельмі дзіўныя справы», які ўяўляе сабой сумесь жахаў, містыкі і драмы.
«Гэта стварае даволі адпаведную атмасферу для бадзёрага фільма жахаў», — піша ён.
Аўтар допісу не ўдакладніў, у якой частцы краіны зробленыя фота.



