18 жнiўня 2026, aўторак, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта агонія?»: Беларус паставіў дакладны дыягназ сістэме

2
«Гэта агонія?»: Беларус паставіў дакладны дыягназ сістэме

Цікавыя назіранні жыхара сталіцы.

Карыстальнік Threads asaikowski падзяліўся сваімі ўражаннямі ад навінаў з Беларусі, паведамляе Charter 97.org.

«Гляджу відэа і радуюся за любімы Мінск, — піша ён. — Уражваюць новыя раёны і цэнтр, што папрыгажэў. Але разам з тым разумею, што памірае прамысловасць і сельская гаспадарка. МТЗ і МАЗ, «Гомсельмаш» і «Гарызонт». «Атлант» і «Маторны» з «Шарыкамі» дыхаюць на ладан. Велазавод даўно закапалі. Пагалоўе жывёлы скарацілася ў разы.

Атрымліваецца, што замест вытворчай базы людзі атрымалі жылыя метры. Ці не прыгожая гэта агонія? Як і за кошт чаго краіна будзе жыць далей?»

Сітуацыя з дэмаграфіяй яшчэ больш сумная, дадае аўтар паста ў адным з каментароў.

«Паводле некаторых крыніц, у краіне пражывае менш за 9 мільёнаў чалавек, — піша ён. — А самыя смелыя дапушчэнні кажуць пра крыху больш як 7 мільёнаў. На вуліцах і ў грамадскіх месцах вельмі мала людзей ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Можа, яны ўсе перамяшчаюцца на машынах?»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках