Расійскія жанчыны — у пошуках бензіну: Што далей? Нястача хлеба?
9- 19.08.2026, 9:35
- 2,574
Апублікаваныя эмацыйныя відэа.
Расійскія жанчыны ў актыўных пошуках. Бензіну. «Салідарнасць» прапануе чатыры эмацыйныя маналогі на тэму: «А што здарылася?»
— Гэта поўнае фаталіці, — каментуе ў роліку сітуацыю першая гераіня. — Дзве гадзіны я прастаяла на запраўцы ў Тамані і не запраўілася. Бензін скончыўся. Прычым скончыўся ўвесь літаральна за тры гадзіны.
На трасе перад Крымскім мостам сёння з бензінам дзве запраўкі «Лукойла», але там кіламетровыя чэргі, стаяць гадзіны чатыры ці пяць і яшчэ невядома, ці заправішся. Вось так, сябры. Галодныя гульні пачаліся.
— Я ў адчайных пошуках бензіну, — падтаквае ёй яшчэ адна жыхарка Расіі. — Хлопцы, што будзем рабіць? Я зараз праехала пяць — пяць! — заправак, і ні на адной няма бензіну. У мяне засталося 10 літраў, і я ўжо гатова купіць у якіх-небудзь прыватнікаў. У каго ёсць лішні бензін, прадайце, калі ласка!
Насамрэч сітуацыя не смешная. Плакаць хочацца. Я нават падумаць не магла, што ў нашым сучасным свеце, у гэтым цывілізаваным грамадстве, пры тэхналагічным прагрэсе можна сутыкнуцца з такой праблемай, як адсутнасць бензіну. А што далей? Нястача хлеба?
Што трэба зрабіць, каб уся гэтая сітуацыя спынілася? Каб мы вярнуліся да нармальнага жыцця. Што для гэтага трэба нам зрабіць? — з недаўменнем паўтарае сваё пытанне жыхарка Расіі.
— Паны аўтааматары, вы мне скажыце, калі ласка, чалавеку, які за рулём і які думаў, што праблемы з бензінам скончыліся: што за <�ерунда> зноў адбываецца? — эмацыйна пытаецца іншая расіянка. — Я зараз праехала, на секундку, шэсць (!) заправак. І толькі на трох быў дызель. На астатніх трох увогуле не было ніякага бензіну. Вось цяпер сёмая запраўка, нібыта бензін ёсць, але чарга — не ўмахацца.
Жанчына таксама ў недаўменні:
— Хлопцы, што зноў адбываецца? Тыя часы, здавалася б, ужо павінны былі скончыцца. А аказваецца, не. Я проста апошнім разам не сачыла за бензінам, бо думала, што ўсё ўжо працуе. Не. Аказваецца, што трэба зноў стаяць у <�очень большой> чарзе, ды яшчэ і трэба пастарацца знайсці калонку.
— Ведаеце, якая фігня? Бензін ёсць, — запэўнівае чацвёртая гераіня. — Я зараз сустрэла знаёмага запраўшчыка. Бензін ёсць, але яго нельга заліць проста людзям. Толькі тым, у каго ёсць спецыяльныя карты тыпу Міністэрства абароны, менты там і ўсё такое іншае. Усё!
Ні ў адным раёне і нават не ў раёне проста людзям заліць бензін нельга. Клас! Нас <�имеют>, а мы смяемся, — падсумавала яна афарызмам.