Гары Каспараў: Я паставіў бы вялікую суму грошай на тое, што Расіі ў цяперашніх межах існаваць не будзе
3- 2.08.2026, 18:06
- 3,476
Расійскі апазіцыянер агучыў тэрміны распаду РФ і назваў галоўнага бенефіцыяра гэтай гістарычнай падзеі.
Вялікая верагоднасць, што Расійская Федэрацыя не здолее захавацца ў існуючых межах, а значыць яна разваліцца, і адбудзецца гэта ў бліжэйшае дзесяцігоддзе, — заявіў Гары Каспараў. Як ні дзіўна, але галоўным ініцыятарам распаду Расіі стане Кітай, які да таго часу вырасце ў цені гэтай дзяржавы.
Погляд на перспектывы распаду Расіі палітык агучыў у адным са сваіх інтэрв’ю на канале YouTube.
Расійскі палітык выказаў здагадку, калі Расійская Федэрацыя перастане існаваць: «Я паставіў бы вялікую суму грошай на тое, што праз дзесяць гадоў Расіі ў цяперашніх межах існаваць не будзе. Я спадзяюся, што гэта адбудзецца раней, і справа не ў тым, што людзі мяне пытаюць, ці хачу я, каб Расія распалася. Справа не ў тым, чаго я хачу або не хачу. Гэта ўсё роўна адбудзецца. Гэтая імперыя — як імперыя зомбі. Праблема ў тым, што гэты зомбі можа забіць шмат жывых душ, таму распад Расійскай імперыі выведзе на наступны этап барацьбы за свабоду супраць тыраніі, бо за Расіяй стаіць растучы Кітай, і менавіта ён стане галоўным бенефіцыярам распаду Расійскай імперыі».
«Мы ўжо нічога не можам выправіць, бо гадзіннік для Расійскай імперыі хутка спыніцца. Пытанне ў тым, як мы можам гэтым кіраваць? Любыя спробы захаваць гэтага зомбі непазбежна прывядуць да яшчэ большых разбурэнняў і страт жыццяў з нашага боку, з боку цывілізаванай Еўропы і ўсяго цывілізаванага свету. Таксама гэта прынясе перавагу супрацьлегламу боку, свету тыраній, і гэта перашкодзіць нам ператварыць тое, што застанецца ад Расіі, а гэта можа быць яшчэ большая частка, у частку кааліцыі, якая будзе змагацца за свабоду», — падсумаваў Каспараў.