Мяч, якім Марадона забіў гол «рукою Бога», прадалі на аўкцыёне
1- 24.08.2026, 18:17
За $3,3 млн.
Мяч, якім Дыега Марадона забіў гол «рукою Бога» на чэмпіянаце свету 1986 года, прадалі на аўкцыёне за $3,3 млн. Пра гэта паведамляе BBC.
Згодна з апублікаванай інфармацыяй, першапачаткова мяч планавалі прадаць за $10 млн.
Гэты мяч аргенцінскі футбаліст выкарыстаў, каб двойчы паразіць вароты зборнай Англіі ў чвэрцьфінальным матчы. Адзін з галоў ён забіў рукою — гэтае ўзяцце варот назвалі «рукою Бога». Увесь гэты час мяч захоўваўся ў арбітра, які судзіў той матч.

У выніку Аргенціна заваявала золата чэмпіянату свету ў 1986 годзе.

Марадона выступаў за клубы «Аргенцінас Хуніорс», «Бока Хуніорс», «Барселона», «Напалі», «Севілья» і «Ньюэлс Олд Бойз», а таксама за зборную Аргенціны. Ён — чэмпіён свету 1986 года, віцэ-чэмпіён свету 1990 года, чэмпіён свету сярод моладзевых каманд 1979 года, найлепшы гулец чэмпіянату свету 1986 года, футбаліст года ў Паўднёвай Амерыцы 1979 і 1980 гадоў. Футбаліст — двойчы ўваходзіў у сімвалічныя зборныя чэмпіянатаў свету, чэмпіён Аргенціны ў складзе «Бока Хуніорс», двухразовы чэмпіён Італіі ў складзе «Напалі».